https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ад 1 верасьня ў Беларусі пачнуць фільтраваць інтэрнэт.


1 верасьня набывае моц пастанова Апэратыўна-аналітычнага цэнтру і Міністэрства інфармацыі аб парадку абмежаваньня доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі.
Адмыслоўцы заяўляюць, што на бальшыню карыстальнікаў інтэрнэту новаўводзіны не паўплываюць, а інтэрнэт фільтруецца і без адмысловых пастаноў.
Напярэдадні ўступленьня ў сілу ўрадавай пастановы ў інтэрнэт-прасторы распачалося актыўнае абмеркаваньне магчымага абмежаваньня доступу ў інтэрнэт. Аднак правайдэры інтэрнэт-паслугаў супакойваюць: бальшыню карыстальнікаў абмежаваньне не закране. Камэнтуе прадстаўнік парталу tut.by Кірыл Валошын:

"Тут няма ніякай праблемы: фільтрацыя для прыватных карыстальнікаў будзе ажыцьцяўляцца пры ўмове добраахвотнасьці. Сьпіс забароненых інтэрнэт-сайтаў, які тэарэтычна існуе, прымусова выкарыстоўваецца толькі ва ўстановах адукацыі і дзяржаўных прадпрыемствах. Адпаведна звычайныя карыстальнікі ніяк не павінны пацярпець".

Паводле ўрадавай пастановы, абмежаваньне на інфармацыю будзе існаваць таксама для наведнікаў інтэрнэт-кавярняў. Інтэрнэт-правайдэры не паведамляюць, якім чынам будуць кампэнсаваць страты за фільтрацыю інтэрнэт-прасторы. Але таксама выказваюць меркаваньне, што перакладваць фінансавы цяжар на плечы карыстальнікаў рызыкоўна, паведаміў Свабодзе прадстаўнік службы сэрвісу "Бетэлекам" Антон Кашалеўскі:

"Сумняюся, што ў нас інтэрнэт-тарыфы будуць даражэць. Зараз вельмі вялікая канкурэнцыя — вось і ўсё".

Экспэрт у галіне інтэрнэт-тэхналёгій Фёдар Караленка мяркуе, што дзяржаўнае рэгуляваньне інтэрнэту залежыць не ад пэўных урадавых пастаноў і распачнецца ня зь 1 верасьня, а даўно адбываецца ў залежнасьці ад патрэбаў улады:

"Калі дзяржава вельмі захоча заблякаваць, да прыкладу, апазыцыйныя сайты, то яна гэта ўсё роўна зробіць. Бо калі ўзгадаць выбары 2006 года, то ўсе памятаюць, што падчас непасрэднага дня галасаваньня доступ да сайтаў, таго ж Радыё Свабода, быў вельмі праблематычны, а некаторыя сайты зусім не адчыняліся. Прычым, гэта было зроблена так, што яны не былі заблякаваныя відавочна. А было зроблена так, што адназначна ня скажаш, ці гэта блякаваньне, ці праблема з самім сайтам.

Тэхналёгій зараз хапае, каб зрабіць гэта без усялякіх указаў і пастановаў міністэрства".


27.08.2010 Радыё Свабода
Галіна Абакунчык
 
Дата публикации:28.08.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:6241
 
Ключевые слова:
фильтрация интернета блокирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме