Рознічная цана на гарэлку мацункам 40 працэнтаў складзе Br8240 за 0,5 л без кошту посуду, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Павышэнне ажыццёўлена ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства эканомікі ад 18 жніўня 2010 года № 126 "Аб цэнах на алкагольную прадукцыю і прызнанні страціўшымі сілу асобнага палажэння пастановы і некаторых пастаноў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь".
Дакументам устаноўлены адзіныя ўзроўні мінімальных адпускных цэнаў на іншыя віды алкагольнай прадукцыі мацункам звыш 28 працэнтаў айчыннай вытворчасці і імпартную алкагольную прадукцыю, ніжэй за якія лікёра-гарэлачныя арганізацыі рэспублікі і імпарцёры не могуць рэалізоўваць названую алкагольную прадукцыю.
Пастанова прынята для забеспячэння эфектыўнай работы лікёра-гарэлачнай галіны, кампенсацыі павелічэння акцызнага падатку.
БЕЛТА
27.08.2010