Васіль Малашанкаў БЕЛТА
У Беларусі падрыхтаваны праект указа аб унясенні змяненняў у Правілы дарожнага руху. Аб гэтым сёння на сустрэчы з калектывам УП "Мінгаз" паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.
У прыватнасці, плануецца змяніць тэрміны прадастаўлення медыцынскіх даведак для вадзіцеляў. Тыя, хто перавозіць асабліва небяспечныя грузы, павінны будуць праходзіць медагляд раз у 3 гады, вадзіцелі старэйшыя за 50 гадоў - раз у год. Усе астатнія павінны будуць звяртацца па даведку па-ранейшаму адзін раз у пяць гадоў. Пры гэтым, як адзначыў міністр, вадзіцелі павінны будуць заўсёды мець пры сабе медыцынскую даведку.
Анатоль Куляшоў таксама нагадаў аб новаўвядзенні, якое дазваляе аформіць ДТЗ без удзелу супрацоўніка ДАІ, калі нанесены ўрон не перавышае 200 еўра. У гэтым выпадку не павінна быць пацярпелых, а таксама прэтэнзій з боку ўсіх удзельнікаў ДТЗ.
Акрамя таго, згодна з новай рэдакцыяй ПДР будзе дзейнічаць патрабаванне аб атрыманні правоў на кіраванне мапедам.
Міністр унутраных спраў таксама паведаміў, што ў Беларусі ў 2011 годзе будзе зацверджаны ўзор новага вадзіцельскага пасведчання. Тыя правы, якія будуць уведзены з ліпеня 2010 года, - гэта пілотны праект. Прадугледжваецца, што правы міжнароднага ўзору можна будзе атрымліваць па заяўнаму прынцыпу, а не ў абавязковым парадку. Напрыклад, такі дакумент спатрэбіцца тым, хто выязджае на аўтамашыне за межы Беларусі.