https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Справа супраць Тарэсы Собаль адноўленая ў трэці раз


Сёння кіраўнічку івянецкага аддзела незалежнага Саюзу палякаў Беларусі Тарэсу Собаль не выпусцілі з Беларусі. Яе знялі з цягніка Мінск-Варшава а другой ночы.
«Мы ўжо прайшлі пашпартны кантроль, колы ў вагонах памянялі, а тут раптам заходзіць памежнік у купэ і запрашае мяне выйсці. Я з сабой мела пастанаўленне аб закрыцці судовай справы супраць мяне ад 7-га ліпеня. Паказвала гэты дакумент памежнікам, але яны толькі тлумачылі, што я ўнесеная ў іх базу і не магу перасякаць дзяржаўную мяжу.

Паставілі мне ў пашпарт штамп „У выездзе адмоўлена“ і адпусцілі», — распавяла ў размове з карэспандэнтам «НН» Тарэса Собаль.

Адвакат спадарыні Собаль, Аляксандр Галіеў, патлумачыў, што забарона на выезд звязаная з новай крымінальнай справай.

«Мне патлумачылі, што справа, якая закрывалася ўжо двойчы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства, узбуджаная ў трэці раз. Адпаведна, ізноў існуе забарона на выезд за межы краіны», — распавёў адвакат.

Нагадаем, што ў канцы 2009 году супраць Тарэсы Собаль была ўзбуджаная крымінальная справа. Старшыню івянецкага аддзела СПБ абвінавачвалі ў незаконным прысваенні сродкаў арганізацыі ў 2004 г. Справа двойчы закрывалася праз адсутнасць складу злачынства.

Алесь Пілецкі  Наша Ніва  4 жнiўня 2010

 
Дата публикации:04.08.2010
Тематика:Белорусские центры, Беларусь
Просмотров:3163
 
Ключевые слова:
Тереза Собаль Конфликт в Ивянце Польский культурный центр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме