Урад РФ унёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму міжурадавае пагадненне з Беларуссю аб узаемнай перадачы ва ўласнасць і арэнду зямельных участкаў. Пагадненне, падпісанае ў Мінску 28 мая 2009 года, накіравана на ўсталяванне прававых падстаў для ўзаемнай перадачы ва ўласнасць або арэнду зямельных участкаў.
Акрамя таго, расійскі бок перадасць у арэнду дзяржаўным установам Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі санаторыі "Белая Русь" і "Беларусь" тэрмінам на 49 гадоў, зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў пастаянным карыстанні гэтых дзяржустаноў і размешчаныя на тэрыторыі РФ - у пасёлку Майскі Туапсінскага раёна і ў Сочы.
Наша Ніва
паводле РИА
«Новости» 7 лiпеня 2010