Лукашэнка дадаў: спецпадраздзяленню будзе аказана неабходная падтрымка для таго, каб яно магло адэкватна рэагаваць на ўзнікаючыя пагрозы.
«Добра, што ў нас ёсць чым ваяваць», — адзначыў кіраўнік краіны падчас наведвання спецпадраздзялення КДБ «Альфа».
Спецыялізацыя і падрыхтоўка групы «А» дазваляе ажыццяўляць любыя дзеянні па спыненні шырокамаштабных злачынных дзеянняў, якія маюць ярка выяўленую антысацыяльную і антыдзяржаўную накіраванасць, заявіў Інтэрфаксу камандзір групы Алег Чарнышоў.
Радыё Свабода 15 чэрвеня 2010