https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа створаны ў Беларусі


25 чэрвеня 2010 года а 11-й гадзіне ў Авальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, ІІ паверх) адбудзецца Першае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.
Савет створаны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь у мэтах паляпшэння каардынацыі сувязей і аказання дапамогі з боку дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь грамадскім арганізацыям беларусаў замежжа. У склад Кансультатыўнага савета ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі беларускіх аб’яднанняў Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі, грамадскіх аб’яднанняў Беларусі і інш.

На першым пасяджэнні будуць абмеркаваныя Палажэнне аб Кансультатыўным савеце і план работы, пытанні выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі крытычных заўваг і прапаноў, выказаных удзельнікамі V з’езда беларусаў свету; падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб суайчынніках"; правядзення ў 2011 годзе Фестывалю беларусаў замежжа.

У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, мясцовых улад Беларусі.

Праграма Першага пасяджэння Кансультатыўнага савета прадугледжвае наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і спектакля “Чорная панна Нясвіжа” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. 26 чэрвеня ўдзельнікі савета прымуць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 600-годдзю Грунвальдскай бітвы ў Навагрудку, наведаюць Мірскі замак.

Запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі для асвятлення мерапрыемстваў.

24.06.2010
TUT.BY
 
Дата публикации:24.06.2010
Тематика:Белорусские центры, Беларусь
Просмотров:6451
 
Ключевые слова:
белорусы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме