https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сацпадтрымка адораных навучэнцаў і студэнтаў Беларусі


Больш за Br1 млрд. будзе выдзелена ў 2010 годзе на расходы спецфонду Прэзідэнта па сацпадтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

15.03.2010 12:35


Мінск /Кар. БЕЛТА/.

На фінансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў у 2010 годзе будзе выдзелена больш за Br1 млрд. 92 млн. Гэта прадугледжана адпаведным распараджэннем кіраўніка дзяржавы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

Зацверджана таксама рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, у адпаведнасці з якім грашовымі прэміямі заахвочаны 36 навучэнцаў і студэнтаў. У прыватнасці, грашовыя прэміі і нагрудны знак "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў" атрымаюць трое студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пераможцы 3-й Міжнароднай алімпіяды па астраноміі і астрафізіцы.

Грашовымі прэміямі таксама заахвочаны 33 навучэнцы школ, ліцэяў і гімназій, якія з'яўляюцца пераможцамі алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць".

 
Дата публикации:16.03.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:8526
 
Ключевые слова:
Адукацыя
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме