https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спектакль «Лятучы галандзец» пад кіраўніцтвам Вільгельма Кайтэля прадставяць у Вялікім тэатры 11 сакавіка


Аб гэтым паведамілі ў службе маркетынгавых камунікацый установы.
«Капітан галандскага судна ў парыве адчаю бязбожна пакляўся, што нягледзячы на шторм і вецер пройдзе міма небяспечнага мыса Добрай Надзеі, нават калі за гэта прыйдзецца прадаць уласную душу. І цяпер несмяротны капітан карабля асуджаны вечна бадзяцца па хвалях, марачы пра смерць, і толькі раз у сем гадоў сходзіць на бераг. Але калі галандцу ўдасца знайсці верную жонку, ён будзе дараваны. Ці знойдзе ён выратаванне, прапануюць даведацца 11 сакавіка», — адзначылі ў Вялікім тэатры.

Ва ўстанове звярнулі ўвагу на выдатны склад артыстаў. Галоўныя партыі выканаюць заслужаны артыст Рэспублікі Станіслаў Трыфанаў (галандзец), народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна (Сента), лаўрэаты міжнародных конкурсаў Віктар Мендзялёў (Эрык), Аляксандр Гелах (рулявы), Дзмітрый Капілаў (Даланд), Кацярына Міхнавец (Мэры). За дырыжорскім пультам у гэты вечар — маэстра з Германіі Вільгельм Кайтэль, якога звязвае цеснае супрацоўніцтва з Мінскам і Вялікім тэатрам ужо каля 30 гадоў.

«На працягу столькіх многіх гадоў я працую з Вялікім тэатрам Беларусі і яго артыстамі, што шчыра магу сказаць: калі прыязджаю ў Мінск, у мяне ствараецца адчуванне, што я дома. А сустрэча з музыкамі, якіх я сапраўды ведаю па імёнах, — гэта нібы сустрэча з сям’ёй, — прызнаўся Вільгельм Кайтэль. — Высокі прафесіяналізм, узровень выканання, музычная падрыхтоўка, дысцыплінаванасць... магу выказаць выключна словы захаплення беларускімі артыстамі!»

Звязда, 7 сакавіка 2023
 
Дата публикации:07.03.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:367
 
Ключевые слова:
Театр Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме