https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 25 лютага 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 309 дзён.
Якія падзеі адбыліся 25 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 25 лютага

У 1918 годзе было створана Мінскае беларускае прадстаўніцтва.

Хто нарадзіўся 25 лютага

1909 год: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч.
1953 год: Васіль Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.
1957 год: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак-імпрэсіяніст П`ер Агюст Рэнуар і украінская пісьменніца Леся Украінка.

25 лютага ў народным календары

Наступіла маслянічная субота. У гэты дзень маладая нявестка запрашала ў госці ўсіх родных, каб паказаць, у тым ліку з дапамогай кулінарных прысмакаў, якая яна гаспадыня. Таму субота і называлася "Залоўцы".

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць мітрапаліта Аляксея і епіскапа Мелеція Харкаўскага і Ахтырскага.

У народзе гэты дзень лічылі добрым, каб вылячыць спалох – для гэтага хадзілі самі і насілі дзяцей да знахараў.

Чым халадней у гэты дзень і на наступны тыдзень, тым цяплей будзе сакавік. Імгла альбо галалёдзіца прадвяшчаюць дажджыстае лета.

Sputnik, 25 лютага 2023
 
Дата публикации:25.02.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:533
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме