https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Ветразь лёсу» . Творчы вечар да 75-годдзя Навума Гальпяровіча адбыўся ў НББ


Сярод сустрэч са знакамітымі творцамі, якія ладзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, гэта была незвычайнай.
У галерэю «Лабірынт» на творчы вечар «Ветразь лёсу» сабраліся тыя, хто ведае паэта, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча яшчэ і як вельмі цікавага публіцыста, папулярнага тэлевядучага, вопытнага радыёжурналіста. Яго аўтарскія праграмы уздымаюць актуальныя пытанні культуры і гісторыі, на працягу многіх гадоў ён знаёміць нас са знакамітымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі краіны.

Такая шматвектарнасць творчасці вядомага літаратара і вызначыла фармат сустрэчы — прысутныя з цікавасцю задавалі пытанні пра яго літаратурную працу, жыццёвы шлях, захапленні. Да гэтай размовы бібліятэка падрыхтавала са сваіх фондаў вялікую выстаўку са шматлікімі аўтарскімі зборнікамі, часопісамі, газетамі — яны сведчаць пра творчыя здабыткі Навума Гальпяровіча за час, што мінуў са з’яўлення яго першай публікацыі. З юнацтва захоплены творчасцю, ён і па сёння плённа працуе. На рахунку пісьменніка мноства кніг паэзіі і прозы, яго вершы пакладзеныя на музыку вядомымі беларускімі кампазітарамі.

Нечаканым для многіх прысутных стаў адказ пісьменніка на пытанне, пра яго даўнюю прыхільнасць да спеваў. У доказ сваёй любові да песні вядомы паэт праспяваў, а пасля атрымаў ад залы заслужаныя апладысменты. Дарэчы, такі ж «песенны сюрпрыз» можа быць і ў сцэнарыі яго будучага творчага вечара, які адбудзецца ў Доме літаратара.

Напрыканцы гэтай сустрэчы прыхільнікі творчасці Навума Гальпяровіча мелі магчымасць атрымаць аўтограф пісьменніка на першай старонцы аднаго з яго самых вядомых зборнікаў «Сюжэт для Вечнасці».

Аўтар: Яўген Пясецкі
Звязда, 18 лютага 2023
 
Дата публикации:18.02.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:485
 
Ключевые слова:
Юбилей Литература Навум Гальпяровіч
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме