https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 9 лютага 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца саракавым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 325 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень стаматолага. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 лютага

У 1550 годзе быў заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум, які ў 1578 годзе прывілеем караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя быў пераўтвораны ў Віленскі ўніверсітэт.
У 1667 годзе адбылося падпісанне Андрусаўскага перамір’я між Масковіяй і Рэччу Паспалітай, згодна з якім апошняя страціла Смаленскія землі і Левабярэжную Украіну.
У 1852 годзе ў Мінску ў Гарадскім тэатры адбылася прэм`ера спектакля паводле п`есы Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка".

Хто нарадзіўся 9 лютага

1547 год: Крыштоф Радзівіл Пярун, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.
1946 год: Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Васіль Жукоўскі і савецкі рэжысёр Усевалад Мейерхольд.

9 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Іаана Златавуста. Яму маліліся аб дапамозе ў адчаі і настаўленні.

Таксама 9 лютага імкнуліся добра пратапіць печ. Гэты дзень лічыўся добрым і для замоў ад зубнога болю.

Калі месяц у гэты дзень белы, будзе холадна, ружаваты – будзе моцны вецер. Калі шкло запацела, хутка адліга.

Sputnik, 9 лютага 2023
 
Дата публикации:09.02.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:414
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме