https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзентацыі фільмаў, выставы і вечары-рэквіемы ў памяць аб ахвярах халакосту пройдуць у Беларусі


Пра гэта паведамілі арганізатары.
У Беларусі да Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту (27 студзеня) яўрэйская абшчына традыцыйна арганізуе памятныя мерапрыемствы, жалобныя мітынгі, прэзентацыі выстаў і фільмаў, чытанне лекцый і падзеі іншага фармату, каб захаваць памяць пра катастрофу і прыцягнуць да гэтага працэсу яўрэйскую і неяўрэйскую аўдыторыю.

У гэтым годзе Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын арганізаваў па ўсёй Беларусі цыкл мерапрыемстваў. Ужо сёння ў Мінску праходзіць прэзентацыя фільма аб яўрэйскім супраціўленні, а 25 студзеня аналагічнае мерапрыемства адбудзецца ў Віцебску. Таксама будзе прэзентавана выстава, прысвечаная Раулю Валенбергу, у Слуцку, Салігорску і Бабруйску.

Памятныя цырымоніі з 25 па 27 студзеня будуць арганізаваны непасрэдна яўрэйскімі абшчынамі па ўсёй Беларусі. Таксама 25 студзеня ў 137-й сталічнай школе запланаваны адукацыйны семінар аб Мінскім гета. На наступны дзень, 26 студзеня, у Мінску пройдзе традыцыйны памятны вечар-рэквіем з удзелам былых вязняў гета.

Плануецца адкрыццё тэматычнай выставы да Дня памяці ахвяр халакосту ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Завершыцца праграма 27 студзеня ў Віцебску цырымоніяй узнагароджання праведнікаў народаў свету.

Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын штогод выступае арганізатарам і партнёрам мерапрыемстваў да Дня памяці ахвяр халакосту, устаноўленага Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года. Дата 27 студзеня выбрана невыпадкова: у гэты дзень савецкія войскі вызвалілі канцэнтрацыйны лагер Асвенцім.

Звязда, 17 студзеня 2023
 
Дата публикации:17.01.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:532
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Холокост Нацизм Евреи в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме