https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арку Летняга амфітэатра ў Віцебску мадэрнізуюць да «Славянскага базару»


Арку Летняга амфітэатра ў Віцебску мадэрнізуюць да «Славянскага базару» ў 2023 годзе, паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», кіраўнік дырэкцыі фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі.
«Акрамя канцэртнай залы ў нас стаіць амбіцыйная задача сёлета мадэрнізаваць і сімвал „Славянскага базару“ — нашу арку Летняга амфітэатра, якая атрымае новае аблічча. Замест вялікіх белых пікселяў там з’явіцца сучаснае святлодыёднае табло, якое дасць магчымасць пашырыць прымяненне аркі. Яна будзе складаць цэласнасць кантэнту, які ідзе ў Летнім амфітэатры», — адзначыў дырэктар фестывалю мастацтваў.

Каментуючы ператварэнні ключавых аб’ектаў «Славянскага базару» да форуму, ён падкрэсліў, што работы актыўна будуць весціся і на другой па значнасці пасля летняга амфітэатра лакацыі — у канцэртнай зале «Віцебск». Па словах кіраўніка дырэкцыі, рамонт не спыніцца нават на перыяд правядзення самога фестывалю. «Гэта будзе толькі прамежкавы адпачынак на час форуму, — дадаў Глеб Лапіцкі. — А затым рамонт будзе працягвацца, таму як Дзяржінвестпраграма, у якую сваім рашэннем нас уключыў кіраўнік дзяржавы, прадаўжаецца да 2025 года. Зараз мы максімальна завяршаем усе вонкавыя працы. І як толькі наступіць спрыяльнае надвор’е, адновяцца работы па добраўпарадкаванні, набыцці абсталявання і ўнутраныя работы».

Раней паведамлялася, што ў 2022 годзе на рамонт канцэртнай залы з рэспубліканскага бюджэту выдзелілі Br9 млн. Сёлета ў Дзяржінвестпраграме запланавана Br4, 1 млн, сродкі пойдуць на вонкавае добраўпарадкаванне аб’екта.

Звязда, 2 студзеня 2023
 
Дата публикации:02.01.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:622
 
Ключевые слова:
Віцебск Фэст культуры Славянский базар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме