https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускае таварыства "Веды" адзначае 75-годдзе


Рэспубліканскае дзяржаўнае грамадскае аб`яднанне "Беларускае таварыства "Веды" адзначае 75-гадовы юбілей.
Днём заснавання лічыцца 26 снежня 1947 года, калі быў прыняты статут і выбрана праўленне таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў Беларускай ССР. Да 1950 года ў Беларусі было 478 пярвічных арганізацый таварыства "Веды", у якіх лічыліся 16 тыс. чалавек.

У 1963 годзе Усесаюзнае таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў было перайменавана ва Усесаюзнае таварыства "Веды", а рэспубліканскае - у таварыства "Веды" Беларускай ССР.

За савецкі перыяд таварыства "Веды" стала сапраўдным брэндам. Не было, напэўна, ніводнага публіцыста, вучонага, пісьменніка, журналіста, які так ці інакш не супрацоўнічаў бы з таварыствам. У 1980 годзе пярвічных арганізацый таварыства было 5 923, яны аб`ядноўвалі 114 тыс. вучоных, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў культуры, кіруючых работнікаў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

Пасля распаду Савецкага Саюза таварыства "Веды" прыйшло ў заняпад, але адрадзілася ў 1990-я гады дзякуючы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

У снежні 1996 года таварыства "Веды" Беларусі далучылася да міжнароднага дагавора адукацыйных і асветных арганізацый краін СНД.

У 2007 годзе ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таварыству "Веды" быў нададзены статус рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб`яднання. У 2021 годзе быў падпісаны ўказ аб развіцці РДГА "Беларускае таварыства "Веды".

На сучасным этапе мэтай дзейнасці таварыства з`яўляецца распаўсюджванне навуковых ведаў, узмацненне іх уплыву на развіццё інавацыйнага мыслення і сацыяльнай актыўнасці грамадзян, зацвярджэнне здаровага ладу жыцця, забеспячэнне стабільнасці і грамадзянскай згоды ў Рэспубліцы Беларусь. Таварыствам наладжана актыўнае ўзаемадзеянне з Нацыянальнай акадэміяй навук, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам інфармацыі, абласнымі і раённымі выканаўчымі камітэтамі.

У апошнія гады "Веды" адзначылася шэрагам значных акцый. Так, у 2021 годзе была праведзена кампанія па растлумачэнні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь - быў рэалізаваны праект "У рэжыме праўды". Яшчэ адной знакавай акцыяй стала "Беларусь адзіная". Напярэдадні Дня народнага адзінства ў 2021 годзе члены таварыства сумесна з групай экспертаў праехаліся па ўсіх абласцях. Тады было вырашана прадаўжаць гэту акцыю, і ў 2022 годзе, у Год гістарычнай памяці, прадстаўнікі арганізацыі ажыццявілі задуманае разам з беларускімі гісторыкамі. Напярэдадні 3 ліпеня прадстаўнікі таварыства "Веды" праводзілі асветную работу ў рамках акцыі "Дарогамі мужнасці і стойкасці". Разам з Акадэміяй навук на базе Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама таварыства "Веды" рэалізавала праект "Фармат навукі: даступна". Прадстаўнікі таварыства актыўна ўдзельнічаюць у правядзенні адзіных дзён інфармавання.

Як расказаў старшыня праўлення РДГА "Веды" Вадзім Гігін, у планах таварыства - актывізацыя работы ў сацыяльных сетках, інтэрнэт-прасторы. "Мы пастаянна шукаем новыя формы. У далейшым таварыства "Веды" будзе развівацца як нейкі творчы саюз, што аб`ядноўвае людзей, якіх ведае аўдыторыя і давярае ім", - адзначыў ён.

26 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.12.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:748
 
Ключевые слова:
Юбилей Общество Знание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме