https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Акцыя "Нашы дзеці" - добрая навагодняя традыцыя


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час наведвання Гарадскога дзіцячага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі "Пралеска" ў Валожынскім раёне.
"У нашай краіне ёсць добрая традыцыя - перад Раством і Новым годам ездзіць па ўсіх кутках нашай краіны, каб павіншаваць з чароўнымі зімовымі святамі дзяцей, галоўным чынам тых, хто з-за розных абставін апынуўся ў гэты час не дома. І, вядома ж, прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, уручыць падарункі. І мяне, і ўсіх прысутных дарослых вельмі кранулі вашы песні, вершы, танцы, мы вельмі рады быць тут і разам з вамі сустракаць зімовыя святы", - сказаў Раман Галоўчанка.

Цэнтру медыцынскай рэабілітацыі ён прадаставіў сертыфікат на Br20 тыс. для закупкі медыцынскага абсталявання, а дзецям уручыў салодкія навагоднія падарункі. "Жадаю вам моцнага здароўя. За вамі будучыня нашай краіны. Будзьце патрыётамі, любіце сваю Радзіму", - даў наказ дзецям кіраўнік урада.

Прэм`ер-міністр таксама азнаёміўся з работай цэнтра медыцынскай рэабілітацыі, яму прадэманстравалі медыцынскае абсталяванне, пакоі для аздараўлення і адпачынку дзяцей. Па выніках наведвання ён адзначыў, што ў цэнтры створаны добрыя ўмовы для таго, каб дзеці змаглі перамагчы хваробу, аднавіць здароўе.

Цэнтр "Пралеска" быў адкрыты ў 1987 годзе для лячэння дзяцей з захворваннямі страўнікава-кішачнага тракта, з захворваннямі органаў дыхання і органаў зроку, а таксама для лячэння дзяцей з артапедычнай паталогіяй. Ён размешчаны ў лясным масіве ў аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна за 30 км ад Мінска.

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць з 15 снежня 2022 года па 15 студзеня 2023-га. Напярэдадні Новага года і Раства Хрыстовага прадстаўнікі органаў дзяржаўнай і мясцовай улады, а таксама грамадскіх аб`яднанняў традыцыйна наведваюць дзіцячыя ўстановы інтэрнатнага тыпу, прыёмныя і апякунскія сем`і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем`і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і дзіцячыя бальніцы, каб павіншаваць дзяцей са святамі і падарыць ім падарункі.

22 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:629
 
Ключевые слова:
Новый год Акция Наши дети Валожын
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме