https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За пячаццю памяці. Злавесная тайна Чонкаўскага лесу: пад Гомелем знайшлі астанкі амаль тысячы ахвяр нацыстаў


Беларускае тэлеграфнае агенцтва ў сумесных праектах з Генеральнай пракуратурай "Апошнія сведкі" і Міністэрствам юстыцыі "Архівы. Нічога, акрамя праўды" адкрывае малавядомыя архіўныя дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Усе серыі праектаў размешчаны на адзінай электроннай платформе "За пячаццю памяці".
У новым выпуску мы расказваем аб тым, што адбывалася ў лесе пад Гомелем у гады вайны. Маляўнічы бераг Сожа, верхавіны соснаў, укрытыя снегам... і вялікія катлаваны, абгароджаныя па перыметры жоўтай стужкай. Так цяпер выглядае Чонкаўскі лес, які раскінуўся адразу за абласным цэнтрам. Амаль 80 гадоў ніхто нават уявіць не мог, якую страшную тайну хавае гэта месца. А між тым немцы арганізавалі тут у гады вайны канцлагер, акружаны сотнямі расстрэльных ям. Усяго за год былі падняты астанкі амаль 800 мірных грамадзян. Спецыялісты ўпэўнены: паводле самых сціплых падлікаў, у зямлі знаходзяцца целы яшчэ як мінімум некалькіх тысяч.

У праектах прадстаўлены дакументальна пацверджаныя факты аб вайне, пра якія раней лічылася, што лепш не гаварыць. Тэкставы кантэнт эпізодаў праектаў "Апошнія сведкі" і "Архівы. Нічога, акрамя праўды" дапаўняецца ўнікальнымі архіўнымі відэа- і фотаматэрыяламі.

19 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:723
 
Ключевые слова:
Гомель Чонкі Нацизм Геноцид белорусского народа Великая Отечественная война Концлагерь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме