https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёве заклікалі не праходзіць міма «Ёлкі жаданняў»


Такім чынам валанцёры БРСМ і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі запрашаюць далучыцца да дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды».
Бо ёсць магчымасць адчуць сябе крышачку чараўніком і выканаць запаветную мару хворага дзіцяці. Чароўная ёлка знаходзіцца на першым паверсе ўнівермага «Цэнтральны», у якасці ўпрыгожванняў на ёй вісяць карткі з жаданнямі канкрэтных дзяцей. 

— Ужо не першы год візітоўкай акцыі ў Магілёве з’яўляецца своеасаблівая «Ёлка жаданняў», на якой знаходзяцца паштоўкі з жаданнямі выхаванцаў Краснапольскага і Слаўгарадскага раённых цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, — адзначыла галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Арына Сафонькіна. — Дзякуючы гэтай акцыі, споўняцца навагоднія жаданні болей чым 40 дзяцей. У якасці навагодніх падарункаў яны атрымаюць цацкі, развіваючыя гульні, канцылярскія прылады, спартыўныя тавары. Валанцёры нашай арганізацыі таксама дапамагаюць дзецям-сіротам, шматдзетным сем’ям, дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзіцячым дамам сямейнага тыпу.

Паўдзельнічаць у добрай справе і наведаць «Ёлку жаданняў» можна з 6 па 30 снежня (з 15.00 да 18.00) штодзень акрамя выхадных і святочных дзён.

Нэлі Зігуля
Звязда, 8 снежня 2022
 
Дата публикации:08.12.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:798
 
Ключевые слова:
Новый год Магілёў Благотворительность БРСМ Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме