https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Полацк стане цэнтрам сусветнага арганнага выканальніцтва падчас міжнароднага фестывалю «Званы Сафіі»


У старажытным Полацку адбудзецца адна з найбуйнейшых падзей у галіне музычнага мастацтва Беларусі — XXVII міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі».
Дзякуючы гэтаму міжнароднаму праекту Полацк кожную восень становіцца цэнтрам сусветнага арганнага выканальніцтва, паведамляецца на сайце Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.

З 23 кастрычніка па 27 лістапада знатакі «жывой» музыкі з розных куткоў Беларусі і шматлікія госці горада змогуць атрымаць асалоду ад гучання полацкага аргана ў выкананні знакамітых музыкантаў з розных краін.

Сёлета ў Полацку двайное свята — пачатак юбілейнага 40-га канцэртнага сезона ў Сафійскім саборы і міжнароднага фестывалю арганнай музыкі «Званы Сафіі». 23 кастрычніка для гасцей і жыхароў горада адбудзецца канцэрт заслужанай артысткі Беларусі Ксеніі Пагарэлай і ўладальніцы каларатурнага сапрана, лаўрэата міжнародных конкурсаў і фестываляў, расійскай спявачкі Людмілы Трацэўскай.

Цэнтральнай падзеяй па традыцыі стане адкрыццё фестывалю. Арганістка Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая і камерны аркестр «Еўропа-цэнтр» пад кіраваннем Раіля Садыкава кожны год радуюць сваіх прыхільнікаў новымі яркімі праграмамі. Не стане выключэннем і сёлетні фестываль. 30 кастрычніка ў канцэртнай зале Сафійскага сабора разам з шэдэўрамі старадаўняй музыкі прагучыць Полацкая прэм’ера сачынення беларускага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага — Сюіта для струннага аркестра «Le Grand Cahier».

Расійскі дуэт аргана і голасу — Анастасія Быкава і Святлана Белякова — выступіць 6 лістапада. У праграме канцэрту прагучаць творы вялікіх класікаў І. С. Баха, Г. Ф. Гендэля, А. Скарлаці, В. А. Моцарта, Т. Альбіноні. Музыку французскага рамантызму падораць слухачам вядучыя беларускія салісткі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Кацярына Мікалаева (арган) і Таццяна Кармазінава (флейта) 13 лістапада. 20 лістапада прыхільнікі арганнай музыкі пачуюць вялікія такаты ў выкананні расійскага арганіста, клавесініста, кампазітара Фёдара Страганава.

Завершыцца свята музыкі 27 лістапада праграмай «Два генія: Вівальдзі і Бах». Лаўрэат расійскай прэміі «Арганіст года — 2021», салістка Цюменскай філармоніі Марыя Блажэвіч выступіць у Полацку ўпершыню.

Звязда, 18 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:18.10.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:716
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Органная музыка "Званы Сафіі" Полацк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме