https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Часопіс для жанчын «Алеся» і Саюз пісьменнікаў абвясцілі конкурс


На конкурс прымаюцца творы ў малых паэтычных жанрах (верш, санет і г.д.) і малых празаічных жанрах (апавяданне, абразок, казка, эсэ), якія нідзе раней не друкаваліся.
«Вы — пачатак прыгажосці, вы — жыцця першапрычына» — такая назва ў конкурса творчых работ, які абвясцілі Саюз пісьменнікаў Беларусі і часопіс Беларускага Саюза жанчын, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкага дома «Звязда» «Алеся».

У конкурсе «Вы — пачатак прыгажосці, вы — жыцця першапрычына» прымаюць удзел паўналетнія чытачы і падпісчыкі часопіса «Алеся». Мовы конкурсу — беларуская і руская.

Вынікі конкурсу падводзяцца ў дзвюх намінацыях — «Найлепшы паэтычны твор» (1-е, 2-е, 3-е месца) і «Найлепшы празаічны твор» (1-е, 2-е, 3-е месца). Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны падпіскамі на часопіс «Алеся» на 1-е паўгоддзе 2023 года, а творы-пераможцы — апублікаваны на яго старонках.

Падрабязнасці на сайце www.zviazda.by і ў кастрычніцкім нумары часопіса «Алеся».

Сяргей Шычко
Звязда, 8 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:08.10.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:893
 
Ключевые слова:
Конкурс Белорусский союз женщин Литература
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме