https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Культурна-адукацыйны форум пройдзе 4-7 кастрычніка ў Мінску


Праграма прадугледжвае правядзенне на працягу ўсіх чатырох дзён форуму культурна-адукацыйных, метадычных, дыскусійных пляцовак з удзелам прадстаўнікоў службаў і адміністрацый Мінскага гарвыканкама, лідараў грамадскіх аб’яднанняў Мінска і Беларусі.
Першы культурна — адукацыйны форум «Культура сталіцы-2022» пройдзе з 4 па 7 кастрычніка ў Мінску.

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі, педагагічныя работнікі, маладыя спецыялісты ўстаноў культуры, якія знаходзяцца ў ведамаснай падпарадкаванасці ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама (работнікі Белдзяржцырка, музейных устаноў Мінска, тэатральна-відовішчных арганізацый, бібліятэк, дзіцячых школ мастацтва і г.д.), усяго каля 500 чалавек.

Урачыстае адкрыццё форуму пройдзе 4 кастрычніка на базе дзіцячай музычнай школы мастацтва № 1 імя л.п. Александроўскай Мінска.

А 7 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача пройдзе ўрачысты сход, прымеркаваны да Дня работнікаў культуры. Лепшым работнікам і арганізацыям культуры Мінска, якія знаходзяцца ў ведамаснай падпарадкаванасці ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама, уручаць ганаровыя ўзнагароды.

Завершыцца праграма мерапрыемстваў паказам спектакля «Альпы.Сорак першы».

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца ўпраўленне культуры Мінскага гарвыканкама, Моладзевы савет пры ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.

Звязда, 1 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:01.10.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:790
 
Ключевые слова:
Мінск Образовательный форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме