https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэатры лялек з Расіі і Беларусі пакажуць лепшыя спектаклі ў Гродне


Трэці міжнародны фестываль тэатраў лялек збярэ больш за 150 удзельнікаў, якія пакажуць лепшыя спектаклі са свайго рэпертуару для дарослых і для дзяцей.
Лепшыя тэатральныя калектывы з Беларусі і Расіі прыедуць у Гродна на трэці міжнародны фестываль тэатральнага лялечнага мастацтва "Лялькі над Нёманам", які пройдзе з 21 па 25 верасня ў абласным цэнтры.

На фестывалі Беларусь прадставяць усе буйныя тэатры лялек краіны: Віцебскі, Брэсцкі, Магілёўскі, Гомельскі і Гродзенскі, Расійскую Федэрацыю – тэатры Масквы, Санкт-Пецярбурга, Арэнбурга, Омска, Разані, Пермі, паведамілі у Гродзенскім абласным тэатры лялек. Фестываль збярэ больш за 150 удзельнікаў.

Тэатральныя калектывы прадставяць на суд гледачам свае найлепшыя пастаноўкі.

У рамках тэатральнага фестывалю "Лялькі над Нёманам" будуць паказваць спектаклі для дзяцей і для дарослай аўдыторыі:

*Разанскі тэатр лялек прадставіць спектакль "Пегий пес, бегущий краем моря" па Чынгізу Айтматаву,
*Малы тэатр лялек з Санкт-Пецярбурга – п’есу "Преступление и наказание",
*Брэсцкі тэатр лялек – пастаноўку "Сотнікаў" паводле аповесці Васіля Быкава,
*тэатр "Карабаска" з Пермі – "ШексПир во время чумы, или Трагедия шутов",
*Арэнбургскі тэатр лялек – спектакль "Саломея" паводле Мікалая Гогаля,
*Гродзенскі тэатр лялек – спектакль "Старасветскія памешчыкі" паводле Оскара Уайльда.

Для маленькіх гледачоў праграма таксама насычаная: адкрыецца фестываль спектаклем "Время играть" ад Омскага тэатра лялькі, таксама гледачы ўбачаць спектакль "Ох і залатая табакерка" ад беларускага тэатра "Лялька" з Віцебска.

Гомельскі тэатр лялек прадставіць спектакль "Шаша ў левым чаравіку", Магілёўскі – "Велікан-эгаіст". Маскоўскі тэатр лялек пакажа спектакль паводле рускай народнай казкі "Крошечка-Хаврошечка", гродзенскі – п’есу паводле казкі Андэрсана "Русалачка".

Першыя два фестывалі тэатральнага лялечнага мастацтва "Лялькі над Нёманам" прайшлі ў 2013-м і 2014-м, і ў гэтым годзе фестываль зноў будзе рады бачыць даўніх сяброў і калег. Арганізатарамі фестывалю выступаюць Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі абласны тэатр лялек.

Іна Грышук, Sputnik
Гродна, 11 верасня 2022
 
Дата публикации:11.09.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:835
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Театр кукол Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме