https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларусьфільм" рыхтуе чатыры мастацкія фільмы


"Беларусьфільм" цяпер рыхтуе чатыры мастацкія фільмы. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі.
"З 2021 па 2022 год мы падрыхтавалі і прадставілі гледачам шэсць праектаў. Некаторыя з іх глядач яшчэ ўбачыць. Некаторыя праекты чакае фестывальная гісторыя. Акрамя таго, цяпер ідзе работа над чатырма мастацкімі фільмамі. Гэта дзве жанравыя камедыі, адзін беларуска-ўзбекскі баявік "Казбек" і нацыянальны праект "Мы адзіныя", - расказаў Уладзімір Карачэўскі.

"Таксама мы падрыхтавалі заяўкі на ўдзел у конкурсе па стварэнні фільмаў, прысвечаных нашай сучаснай Беларусі - нашым урачам, подзвігу нашых лётчыкаў, а таксама прапанову на экранізацыю беларускай класікі", - адзначыў гендырэктар.

Ідзе работа з расійскімі партнёрамі па распрацоўцы сцэнарыя для маладых рэжысёраў. "Гэта 8-серыйны фільм, лінія жыцця. Ён прысвечаны тэме гуманізму, выратаванню людзей, узаемаадносінам унутры грамадства, - дадаў кіраўнік. - Распрацоўваем сцэнарый для дэбютнай работы - фільм аб інтэрнэт-прасторы, аб маладых блогерах. У цэлым у нас шмат цікавых ідэй".

"На нашы фільмы з`явіўся попыт не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Мы пачалі прамыя продажы ў такія краіны, як Японія, Кітай, Рэспубліка Карэя, Іспанія, Германія, Аўстрыя. Яны купляюць нашы мастацкія і анімацыйныя фільмы. Прычым не толькі старыя, але і выпушчаныя за апошнія пяць гадоў", - расказаў Уладзімір Карачэўскі.

22 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:897
 
Ключевые слова:
Беларусьфільм Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме