https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, класіка беларускай і сусветнай літаратуры Янкі Купалы, з гэтай знамянальнай датай


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
"Для многіх пакаленняў знакаміты Пясняр стаў пуцяводнай зоркай, прыкладам бескарыслівага служэння Айчыне. Паэт, драматург, публіцыст, сваімі творамі ён адкрываў беларусам багацце і прыгажосць роднай мовы, хараство пейзажаў, слаўную гісторыю нашай краіны. Глыбока сімвалічна, што ў гэтым годзе, у Год гістарычнай памяці, мы зноў звяртаемся да купалаўскага слова як носьбіта высокай духоўнасці беларускага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што прымеркаваныя да гэтай даты ўрачыстыя мерапрыемствы будуць садзейнічаць раскрыццю новых яркіх літаратурных талентаў, умацаванню адзінства беларускага грамадства і далейшаму развіццю нацыянальнай культуры.

7 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:883
 
Ключевые слова:
Янка Купала Юбилей Год исторической памяти
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме