https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уладзімір Пярцоў: нашы ідэйныя апаненты на працягу многіх гадоў займаліся апусташэннем нашай памяці


У Мінску праходзіць міжнародная парламенцкая канферэнцыя "Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам".
Нашы ідэйныя апаненты на працягу многіх гадоў займаліся апусташэннем нашай памяці. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў падчас міжнароднай парламенцкай канферэнцыі "Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам".

"Нашы ідэйныя апаненты на працягу вельмі многіх гадоў, калі не сказаць дзесяцігоддзяў, займаліся планамернай, мэтанакіраванай работай па апусташэнні памяці, у першую чаргу ў маладога пакалення і пакалення сярэдняга ўзросту. Гэта ішло па зусім розных каналах: праз СМІ, падручнікі, розныя ігравыя формы. Па-другое, па навязванні нейкага альтэрнатыўнага пункту гледжання аб ролі савецкага народа ў ВАВ і адзінага савецкага народа, салдата-вызваліцеля ў Вялікай Перамозе", - сказаў Уладзімір Пярцоў.

Міністр са шкадаваннем канстатаваў: часткова ім гэта ідэя ўдалася. "Мы можам назіраць гэты інфармацыйны вакуум, які ўтварыўся ў мінулае дзесяцігоддзе ў людзей сярэдняга і малодшага ўзросту, запоўнены, мякка кажучы, альтэрнатыўнай, а праўдзіва кажучы, дэструктыўнай, шкоднай інфармацыяй, якая поўніцца ўсякім глупствам, чуткамі і недарэчнасцямі. І гэта не выпадкова адбывалася. Гэта адбывалася з-за нашай з вамі недапрацоўкі", - падкрэсліў ён.

"Для больш маладога пакалення ўласцівыя новыя формы камунікацыі: інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, мэсэнджары, дзе мы, шчыра кажучы, недапрацоўваем. Гэта тыя самыя ігравыя формы - кіно, камп`ютарныя гульні, у якіх амерыканец выратоўвае ўвесь свет, а савецкі салдат або не прысутнічае наогул, або прысутнічае на нейкіх другарадных, часам нават вельмі камічных ролях", - дадаў Уладзімір Пярцоў. Старэйшае пакаленне карыстаецца традыцыйнымі медыя - тэлебачанне, радыё, газеты. Але і там, як канстатаваў міністр, звяртаемся да тэмы ВАВ толькі па каляндарных датах.

"Мы маем тое, што маем, на жаль. Мы своечасова схамянуліся, таму што тыя працэсы, якія запусцілі нашы ідэалагічныя апаненты, прывялі як мінімум да рэваншысцкіх настрояў у краінах калектыўнага Захаду, да адкрытай дэманстрацыі фашысцкіх сімвалаў і заклікаў у краінах, якія некали ўдзельнічалі ў Вялікай Перамозе. Тое, што нашы бацькі і дзяды не маглі нават сабе ўявіць у самых страшэнных снах, - цяпер адбываецца, - дапоўніў Уладзімір Пярцоў. - Мы павінны разам зрабіць усё для таго, каб наша інфармацыйная прастора была запоўнена праўдзівай інфармацыяй, якая дасць магчымасць фармаваць разумнае, патрыятычнае пакаленне, якое будзе адчуваць сябе нашчадкамі народа-пераможцы. А гэта тое, што аб`ядноўвае і цэментуе ўсіх нас - народы былога СССР".

Міжнародная парламенцкая канферэнцыя стартавала сёння і пройдзе ў двухдзённым фармаце. Да ўдзелу запрошаны дэлегацыі парламентаў з краін - былых рэспублік СССР, прадстаўнікі Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ, Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі, дзяржаўных органаў, навуковай і экспертнай супольнасцей.

Арганізавана работа 5 тэматычных секцый. Вечарам удзельнікі міжнароднай парламенцкай канферэнцыі ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь" прымуць удзел у малітве-рэквіеме ў памяць аб ахвярах генацыду. 15 чэрвеня адбудзецца пленарнае пасяджэнне "Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам". Таксама ў гэты дзень будзе прынята падагульняючая рэзалюцыя канферэнцыі.

Мэтамі правядзення канферэнцыі з`яўляюцца аб`яднанне намаганняў міжнароднай супольнасці па абароне гістарычнай памяці, абмен вопытам у галіне заканадаўчага рэгулявання пытанняў недапушчэння рэабілітацыі нацызму, гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, узмацненне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння на прасторы СНД па процідзеянні фальсіфікацыі гістарычнай праўды і памяці аб падзеях Другой сусветнай вайны.

14 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.06.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:895
 
Ключевые слова:
Год исторической памяти Великая Отечественная война Геноцид белорусского народа Патриотизм Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме