https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фламандская графіка, скарбы Пакістана, залатая хахлама: "Славянскі базар" абяцае багатую выставачную праграму


Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміла дырэктар установы культуры Таццяна Старынская.
Фламандская графіка, скарбы Пакістана, залатая хахлама, самавары з усяго свету - на "Славянскім базары" і напярэдадні фестывалю Віцебскі абласны краязнаўчы музей арганізуе багатую выставачную праграму. 

Цэнтральныя выставачныя пляцоўкі абласнога краязнаўчага музея ў час "Славянскага базару ў Віцебску" змогуць прыцягнуць увагу гасцей і ўдзельнікаў форуму мастацтваў новай праграмай, у якой будуць спалучацца традыцыйныя і сучасныя формы падачы. Выстаўкі Саюзнай дзяржавы запросяць гасцей і жыхароў горада на "Прагулкі з Пушкіным", пакажуць, якім быў "Леў Талстой вачыма Рэпіна" (экспазіцыя размесціцца ў музеі-запаведніку ў Здраўнёва), раскрыюць таямніцу, якая "Залатая хахлама: душа Расіі". Гжэльскі дзяржаўны ўніверсітэт з усімі арцелямі прывязе выстаўку сваіх непаўторных вырабаў. У Музеі прыватных калекцый прадэманструюць лічбавыя копіі карцін і фотавыстаўку "Скарбы Пакістана: новы погляд".

"Да нас прыязджае выстаўка фламандскай і галандскай графікі канца XVII-XIX стагоддзяў, прадастаўленая прыватным калекцыянерам. Яе цэнтральным ядром будуць работы Ван Дэйка, Рэмбранта, Ван Гога. Экспазіцыя будзе адкрыта ўжо ў канцы чэрвеня", - падзялілася Таццяна Старынская.

У якасці яшчэ аднаго яркага мерапрыемства дырэктар музея адзначыла выстаўку "Самавары з усяго свету". Таксама ў віцебскім Мастацкім музеі праходзіў конкурс Саюзнай дзяржавы "100 гадоў сямёнаўскай матрошкі", і падводзіць яго вынікі будуць у час форуму мастацтваў.

13 чэрвеня 2022, Віцебск
Алеся Пушнякова - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:915
 
Ключевые слова:
Віцебск Славянский базар Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме