https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 300 дзяцей з усіх рэгіёнаў удзельнічаюць у свяце "Дзяцінства мірная краіна"


У Мінску праходзіць рэспубліканскае свята для дзяцей "Дзяцінства мірная краіна", яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі Беларусі і РГА "Беларускі дзіцячы фонд".
Рэспубліканскае свята пачалося ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з дыялогавай пляцоўкі. У ёй прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валерый Кавалькоў, намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Андрэй Мацельскі і старшыня праўлення РГА "Беларускі дзіцячы фонд" Людміла Кандрашова.

"Міжнародны дзень абароны дзяцей - гэта дзень, калі мы канцэнтравана размаўляем на гэту тэму, праводзім шэраг мерапрыемстваў. Аднак гэта работа ў Беларусі вядзецца штодзень: у рамках функцыянавання Нацыянальнага плана па паляпшэнні становішча дзяцей і работы Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці разглядаюцца пытанні абароны дзяцей, забеспячэння дзяцінства ўсім неабходным, стварэння максімальных умоў для рэалізацыі дзяцінства нашых юных грамадзян. Гэтыя пытанні датычацца нараджэння дзіцяці, яго здароўя, гарантый на навучанне, арганізацыю правядзення вольнага часу, занятасці, нават дабрабыту або недабрабыту сем`яў. На пасяджэннях Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці прымаюцца рашэнні для таго, каб у тых момантах, дзе паводле статыстыкі мы бачым прасяданні, былі прыняты меры для іх устаранення. Або мы працуем над развіццём чаго-небудзь. Напрыклад, напярэдадні лета мы разглядалі занятасць моладзі. З Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны мы думалі, як зрабіць так, каб дзеці маглі працаваць з 14 гадоў і ў іх не ўзнікала праблем, каб пад попыт непаўналетніх былі прапанаванні ў наймальнікаў. Няма такога напрамку, які не быў бы ў полі зроку камісіі па правах дзіцяці", - сказаў Аляксандр Кадлубай.

Больш за 300 дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны - пераможцы алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў, выхаванцы апякунскіх, прыёмных сем`яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, - прыехалі для ўдзелу ў рэспубліканскім свяце. У час дыялогавай пляцоўкі яны змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, членам Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Дзяцей цікавіла, ці памятаюць члены камісіі сваю школу, апошні званок, задавалі пытанні аб цэнтралізаваным экзамене, які будзе праводзіцца з наступнага года, аб запатрабаваных прафесіях, аб пастаноўцы мэт і марах.

Далей прысутныя ўсклалі кветкі да мемарыяла "Мінск - горад-герой", дзе прайшоў мітынг "Кветкі дзяцей - Вялікай Перамозе".

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Валянціна Ражанец адзначыла, што па рэйтынгу шчаслівага дзяцінства Беларусь займае дастойнае месца і апярэджвае многія краіны, у тым ліку Вялікабрытанію і ЗША.

"Нам пашанцавала жыць у светлай цудоўнай Беларусі, дзе свет дзяцінства так ахоўваецца і ствараюцца ўсе ўмовы, каб кожнае дзіця ў поўнай меры магло рэалізаваць свой патэнцыял і развіць таленты", - дадала дэпутат.

Гасцей рэспубліканскага свята пасля афіцыйных мерапрыемстваў чакае канцэрт з інтэрактыўнымі пляцоўкамі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, дзе будзе дадзены сімвалічны старт летнім канікулам.

1 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:912
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Международный день защиты детей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме