https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва Узброеных Сілах Беларусі прадаўжаецца трэці этап праверкі сіл рэагавання


Аб гэтым паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Віктар Гулевіч.
"У рамках трэцяга этапу падраздзяленні сіл неадкладнага рэагавання завяршылі выкананне задач на аперацыйных напрамках, адпрацоўваюць пытанне па перакідцы на вялікія адлегласці і стварэнне групоўкі на адным з тактычных напрамкаў, - адзначыў Віктар Гулевіч. - У рамках гэтага этапу ваеннаслужачыя падраздзяленняў адпрацоўваюць пагрузку тэхнікі, перакідку сваім ходам, перавозку на чыгуначным транспарце, размяшчэнне ў новых раёнах, узяцце пад ахову аб`ектаў".

Выкананне мерапрыемстваў трэцяга этапу дасць магчымасць павысіць узровень падрыхтоўкі камандзіраў і асабовага складу падраздзяленняў да выканання задач на незнаёмай мясцовасці, навыкі кіравання падначаленымі падраздзяленнямі, а таксама будзе садзейнічаць павышэнню ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

"Таксама ў рамках трэцяга этапу правяраюцца магчымасці транспартнай інфраструктуры па забеспячэнні перакідкі падраздзяленняў на вялікія адлегласці", - дапоўніў начальнік Генштаба.

1 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:899
 
Ключевые слова:
Военные учения Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме