https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі часопіса «Беларуская думка» з 100-гадовым юбілеем выдання


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыя часопіса непарыўна звязана з лёсам краіны і гэта ярка адлюстроўваюць яго назвы ў розныя гады — «Наперад», «Бальшавік Беларусі», «Камуніст Беларусі». «Заўсёды на яго старонках пераважала менавіта наша, беларуская, навуковая і грамадска-палітычная думка, што зафіксавана ў сучаснай назве часопіса», — гаворыцца ў віншаванні.

«Беларуская думка» сёння з’яўляецца аўтарытэтнай публічнай пляцоўкай для дэбатаў па найбольш актуальных тэмах палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і навуковага жыцця рэспублікі. На яе старонках публікуюцца работы як ужо вядомых айчынных і замежных навукоўцаў, так і маладых таленавітых даследчыкаў", — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што і ў далейшым выданне будзе трывала стаяць на дзяржаўных пазіцыях і цвёрда адстойваць іх у інфармацыйнай прасторы.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву і ветэранам рэдакцыі моцнага здароўя, невычэрпнага творчага натхнення, шчырых і ўдзячных чытачоў.

Звязда, 6 траўня 2022
 
Дата публикации:06.05.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:997
 
Ключевые слова:
Беларуская думка СМИ Юбилей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме