https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў далучыўся да ўрока памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы!" у Спецыялізаваным ліцэі МУС


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Іван Кубракоў падзякаваў навучэнцам за ўвагу да гераічнага мінулага і больш падрабязна спыніўся на подзвігах праваахоўнікаў. У якасці прыкладу ён прывёў байцоў 132-га асобнага батальёна канвойных войскаў НКУС, які абараняў Брэсцкую крэпасць, курсантаў Мінскай і Гродзенскай школ міліцыі, якія пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава цаной жыццяў не давалі ворагу прарвацца да Магілёва.

"Гісторыю ствараем мы з вамі. Менавіта мы адказваем за мірнае неба, на якое ніхто не замахнецца, калі ў краіне будуць моцныя армія і міліцыя. А для гэтага маладое пакаленне павінна старанна вучыцца, а потым - добрасумленна працаваць, - даў наказ міністр. - Жадаю здароўя, поспехаў, дабра. Дзякуй за ваш выбар насіць пагоны, рухайцеся толькі наперад".

Кіраўнік ведамства ўзнагародзіў наручнымі гадзіннікамі ліцэістаў, якія занялі першае месца ў нядаўнім конкурсе страявой падрыхтоўкі сярод навучэнцаў спецыялізаваных і кадэцкіх сярэдніх навучальных устаноў, Сувораўскага вучылішча.

"Памяць - гэта не проста здольнасць захоўваць інфармацыю. Памяццю жывуць. Няхай яна вучыць усіх дабру, міралюбнасці, чалавечнасці. Абараняйце сваіх блізкіх, краіну. Я ўпэўнены: у рэспубліцы светлая будучыня, бо яна ў надзейных руках пакалення сапраўдных патрыётаў", - звярнуў увагу начальнік Спецыялізаванага ліцэя МУС генерал-маёр міліцыі Віктар Жыбуртовіч.

5 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.05.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:979
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Патриотизм Суворовское училище Год исторической памяти Белорусская милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме