https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ААН: больш за 5,3 млн бежанцаў пакінулі Украіну


Больш за ўсё ўкраінскіх грамадзян адправілася ў Польшчу - у гэтую краіну з`ехалі 2, 9 мільёна грамадзян.
Колькасць бежанцаў, якія пакінулі Украіну з канца лютага бягучага года, ужо перавысіла 5,3 мільёны, сведчаць дадзеныя ўпраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Паводле інфармацыі ведамства, з пачатку расійскай спецыяльнай аперацыі з краіны з`ехалі 5 317 219 чалавек.

Па дадзеных ААН, да 26 красавіка звыш 2,9 мільёна грамадзян адправіліся ў Польшчу, больш за 793 тысячы - у Румынію, каля 627 тысяч - у Расію, звыш 502 тысяч - у Венгрыю.

Расійская спецаперацыя

Расія пачала ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму", а таксама "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны".

Мінск, 28 красавіка 2022
Sputnik
 
Дата публикации:28.04.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:835
 
Ключевые слова:
Статистика ООН Беженцы Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме