https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жыхарка Петрыкава знайшла кашалёк з $8,6 тыс., прынесла ў міліцыю і атрымала ўзнагароду


Жыхарка Петрыкава знайшла на вуліцы кашалёк з буйной сумай грошай і аднесла ў міліцыю, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Знаходка выявілася, калі жыхарка райцэнтра Лідзія Малькова адводзіла дачку ў дзіцячы сад. Менавіта малая і ўбачыла кашалёк каля аднаго з дамоў. Яна прапанавала пакласці знаходку на лаўку, каб вярнуўшыся гаспадар адразу ўбачыў яго. Мама патлумачыла дзіцяці, як трэба дзейнічаць у такой сітуацыі: нельга пакідаць такія рэчы без нагляду, неабходна перадаць праваахоўнікам. Так і паступіла.

У РАУС высветлілася, што ў кашальку было $8,6 тыс. Рэч належала жыхару аднаго з аграгарадкоў. Кашалёк вярнулі ўладальніку, які асабіста сустрэўся і падзякаваў жанчыне.

«Можа быць, хтосьці палічыць мой учынак дурным, маўляў, магла пакінуць сабе кучу грошай. Але ў мяне не было іншага выбару, акрамя як звярнуцца ў органы ўнутраных спраў. Мама мяне так выхавала, таму я і падумаць не магла ўзяць нешта чужое», — падзялілася Лідзія Малькова.

За дапамогу міліцыі жанчына атрымала грашовую узнагароду ў памеры трох базавых велічынь. Па словах начальніка РАУС Аркадзя Масійчука, яе ўчынак - прыклад адказнасці і грамадзянскай пазіцыі.

«Вы дапамагаеце нам ствараць атмасферу даверу і бяспекі ў грамадстве. Дзякуючы вам, Лідзія Мікалаеўна, у грамадстве захоўваецца і мацнее вера ў шчырасць і дабрыню людзей», — сказаў ён.

Праваахоўнікі нагадалі, што артыкулам 215 КК прадугледжана адказнасць за крадзеж маёмасці ў асабліва буйным памеры: грамадскія працы альбо штраф, альбо арышт на тэрмін да трох месяцаў.

Звязда, 14 красавіка 2022
 
Дата публикации:14.04.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:565
 
Ключевые слова:
Происшествия Петрыкаў Милиция Правопорядок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме