https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 3000 творчых асоб з 33 краін свету ўдзельнічае ў брэсцкім фестывалі «Міленіум»


Міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс «Міленіум» пачаў свой адлік у 2019 годзе, калі святкавалі 1000-годдзе Брэста.
Спачатку яго планавалі як разавую акцыю, прымеркаваную да юбілею горада. Але гэты маштабны агляд талентаў так прыйшоўся даспадобы артыстам і гледачам, што фэст вырашылі зрабіць традыцыяй і праводзіць штогод. 

Урачыстае адкрыццё чацвёртага фестывалю адбылося 13 красавіка ў Палацы спорту «Вікторыя». Сёлета канцэпцыя фестывалю прывязаная да Года гістарычнай памяці. У дзень адкрыцця з вялікім сольным канцэртам выступіла заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская. Артыстка агучыла відэаролік, распрацаваны рэжысёрамі праграмы, у якім коратка расказана тысячагадовая гісторыя Брэста. 

Аркестр, балет, змена ўбораў, светлавое шоу — усё гэта зрабіла канцэрт дынамічным і запамінальным. 

У першыя чатыры дні фестывалю праходзяць конкурсныя праслухоўванні. З-за цяперашняй сітуацыі з рознымі абмежаваннямі некаторыя артысты выступаюць дыстанцыйна ў рэжыме анлайн.

Усяго ў спісах канкурсантаў — больш за 3000 артыстаў з трох дзясяткаў краін свету, уключаючы ЗША, Францыю, Італію. Швецыю, Фінляндыю. Польшчу. 

На адкрыцці фестывалю старшыня Брэсцкага гарадскога Савета Мікалай Красоўскі паабяцаў, што ўсе канкурсанты атрымаюць дыпломы ўдзельнікаў, і ўсе, хто прыме ўдзел асабіста, будуць адзначаны каштоўнымі падарункамі. 

Свае творчыя нумары на суд журы прадстаўляюць удзельнікі ва ўзросце ад 4 да 38 гадоў. Абсалютны пераможца і ўладальнік Гран-Пры будзе вызначаны 16 красавіка ў выніковым вячэрнім гала-канцэрце, у якім выступяць лепшыя канкурсанты па выніках усіх пяці дзён фестывалю. 

Святлана Яскевіч
Звязда, 14 красавіка 2022
 
Дата публикации:14.04.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:619
 
Ключевые слова:
Брэст Фэст культуры "Миллениум"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме