https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гомельскі цырк запрасіў на прэм’еру сем’і ўкраінскіх бежанцаў з дзецьмі


Сем’і бежанцаў з дзецьмі з Украіны наведалі прэм’ерны паказ праграмы «Зоркі цырка KRONE» у Гомельскім дзяржаўным цырку.
Сем’і, якія вымушана пакінулі дома ў Украіне, размешчаны ў санаторыях Гомельскай вобласці. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Відовішчна-культурны комплекс «Гомельскі дзяржаўны цырк» сумесна з абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ініцыявалі вольны час для іх. Культпаход дазволіць дарослым і дзецям развеяцца, адцягнуцца ад праблем.

«Гэтыя сем’і цяпер, як ніхто, маюць патрэбу ў звычайных рэчах, уласцівых мірнага жыцця. А наведванне цырка — гэта заўсёды свята і для дзяцей, і для дарослых. Бо самае сумленнае цыркавое мастацтва дорыць шчырыя станоўчыя эмоцыі і нагадвае пра тое, што мір і дабрабыт заслугоўвае кожны», — распавялі арганізатары дабрачыннага мерапрыемства.

Бежанцы з Украіны дзеля дзяцей з удзячнасцю прынялі запрашэнне.

Таксама дабрачынныя запрашальныя на прэм’еру маляўнічай праграмы атрымалі шматдзетныя і малазабяспечаныя сем’і з Гомеля, гараджане, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, дзеці з няпоўных сем’яў.

Усяго на прэм’ерны паказ гэтай праграмы адміністрацыя цырка прадугледзела каля 270 дабрачынных месцаў. Такая традыцыя ў цырку існуе даўно, аднак на гэты раз колькасць асаблівых запрашэнняў павялічылі мнагакратна. Розныя дзеці атрымалі аднолькавую магчымасць атрымаць асалоду ад яркага і захапляльнага шоў пад купалам Гомельскага дзяржаўнага цырка.

Звязда, 27 сакавіка 2022
 
Дата публикации:27.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Гомель Беженцы Украина Цирк Благотворительность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме