https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


79 гадоў Хатынскай трагедыі


Зварот Прэзідэнта Беларусі з нагоды гадавіны Хатынскай трагедыі.
Дарагія суайчыннікі!

Сёння, 22 сакавіка, — жалобная дата страшнай трагедыі, якая стала сімвалам жорсткіх злачынстваў нацызму.

Амаль 80 гадоў аддзяляюць нас ад вясновага дня — апошняга ў жыцці 149 жыхароў беларускай вёскі Хатынь. Мірныя і людзі, якія нікому не пагражалі, якія проста хацелі працаваць на роднай зямлі, гадаваць дзяцей і працягваць гісторыю сваёй краіны, былі жыўцом спаленыя карнікамі, якія прыйшлі знішчыць славянскую цывілізацыю.

Факты, пра якія мы нячаста гаварылі, каб зберагчы душы пасляваенных пакаленняў брацкіх — беларускага, украінскага, рускага — народаў, робяць памяць аб зверскай расправе над безабароннымі старымі, жанчынамі, дзецьмі і немаўлятамі яшчэ больш балючай. Уся дзікасць у тым, што разам з нямецкімі фашыстамі ролю ката ўзяў на сябе 118-ы батальён, які складаўся з украінскіх калабарацыяністаў, што прысягнулі на вернасць агрэсару. Тых самых, чыя крывавая дзейнасць натхняе сучасных неанацыстаў, якія знішчаюць сваіх суграмадзян на паўднёвым усходзе Украіны за іх этнічную прыналежнасць.

Але мы дакладна ведаем, што журботны звон Хатыні адгукаецца болем у сэрцах не толькі беларусаў, але і мільёнаў людзей у свеце, якія глядзяць на праўду той вайны адкрытымі вачамі, разумеюць, што ў нацызму няма нацыянальнасці, і вераць, што зло будзе пакарана.

Спачывайце з мірам, апошнія жыхары тысяч нашых вёсак, спаленых і сцёртых з твару зямлі. Мы будзем рабіць усё, каб захаваць у сучасных і будучых пакаленнях гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, аб яе сапраўдных героях — вялікіх сынах і дочках шматнацыянальнага савецкага народа-пераможцы.

Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 22 сакавіка 2022
 
Дата публикации:22.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Хатынь Памятные даты Год исторической памяти Великая Отечественная война Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме