https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Іўеўскі музей нацыянальных культур адкрые экспазіцыю «Без тэрміну даўнасці»


Пра гэта распавяла дырэктарка музея Кацярына Маскалевіч.
Выстава «Без тэрміну даўнасці» адкрыецца 22-га сакавіка ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур. Яна раскажа аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генацыдзе насельніцтва Іўеўскага раёна. 

«На выставе прадстаўлены сапраўдныя матэрыялы з фондавых калекцый музея: дакументы перыяду ўстанаўлення „новага парадку“, акупацыі Іўя, асабістыя рэчы вязняў Іўеўскага гета, акты надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе таксама дапоўнілі матэрыялы, прадастаўленыя пракуратурай раёна ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай у красавіку 2021 года па факце генацыду беларускага народа», — удакладніла Кацярына Маскалевіч.

Усе матэрыялы, якія аб’яднаны на выставе, будуць уключаны ў чацвёрты раздзел пастаяннай экспазіцыі музея нацыянальных культур з працоўнай назвай «Другая Сусветная вайна». Зараз у Іўі працуюць над яго стварэннем — ідзе працэс уключэння тэмы генацыду беларускага народа ў тэматычную структуру. Распрацоўваецца архітэктурна-мастацкае рашэнне.

«Чацвёрты раздзел экспазіцыі будзе самым эмацыянальным. Мастацкімі сродкамі, праз прадметны шэраг мы пастараемся паказаць усю праўду аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Бо за мірнае неба над галовамі сваіх нашчадкаў змагаліся жыхары Іўя розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў», — дадала Кацярына Маскалевіч.

Выстава, адкрыццё якой прымеркавана да Дня памяці трагедыі Хатыні, будзе працаваць да 31 мая.

Звязда, 22 сакавіка 2022
 
Дата публикации:22.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:108
 
Ключевые слова:
Памятные даты Хатынь Нацизм Великая Отечественная война Іўе
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме