https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гродзенскай вобласці на месцы спаленых вёсак ушанавалі памяць загінуўшых


Мерапрыемствы, прысвечаныя даце трагедыі ў Хатыні, праходзяць у Гродзенскай вобласці. Ускладанне кветак на месцах спаленых вёсак, мітынгі праходзяць у кожным раёне вобласці.
Памятнае мерапрыемства, прысвечанае 22 сакавіка, прайшло ў вёсцы Шавулічы Ваўкавыскага раёна. «Трагедыя, падобная да той, што здарылася ў Хатыні, у гэтым населеным пункце разгулялася 7 ліпеня 1943 года. Нямецкія салдаты і паліцаі, абвінаваціўшы жыхароў у дапамозе партызанам, раніцай акружылі вёску, жыхароў выгналі з хат і сагналі ў цэнтр. Людзей зачынілі ў адрынах, некаторым загадалі рыць глыбокі роў. Усіх расстралялі па спісах, у тым ліку жыхароў навакольных хутароў. У той дзень загінулі 336 чалавек, з іх 120 дзяцей. Немцы спалілі ўсе хаты і прыбудовы», — распавялі ў Ваўкавыскім райвыканкаме.

Доўгі час на месцы спаленай вёскі заставаліся толькі падмуркі згарэлых дамоў і дзве брацкія магілы. Мемарыяльны комплекс пачалі аднаўляць у 2010-х гадах. І сёння на месцы спаленай вёскі жыхары раёна сабраліся, каб ушанаваць памяць сваіх землякоў і ўспомніць трагедыю, якая адбылася ў Хатыні.

Мітынг-рэквіем, прысвечаны журботнай даце, прайшоў і ў вёсцы Княжаводцы Мастоўскага раёна. «У нашым раёне доля Хатыні спасцігла шэсць вёсак: Баяры, Донцы, Задвор’е, Пясчанка, Шчара і Княжаводцы. Апошняя была знішчаная ў ноч з 22 на 23 ліпеня 1943 года разам з 922 жыхарамі за сувязь з партызанамі», — распавялі ў Мастоўскім райвыканкаме.

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны было знішчана 23 населеных пункты, з іх 7 — цалкам і 16 — часткова. У памяць аб загінуўшых мірных жыхарах у вёсцы Трахімавічы ў дзень 79-годдзя трагедыі ў Хатыні таксама прайшлі памятныя мерапрыемствы.

Звязда, 22 сакавіка 2022
 
Дата публикации:22.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:170
 
Ключевые слова:
Сожжённые деревни Год исторической памяти Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме