https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мітынгі, экскурсіі, урокі памяці: гадавіну трагедыі Хатыні адзначаць у Гродзенскай вобласці


Аб гэтым расказалі ў Бераставіцкім райвыканкаме.
Мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне трагедыі Хатыні, пройдуць у Гродзенскай вобласці. Так, 22 сакавіка ў Бераставіцкім раёне правядуць мітынг-рэквіем у памяць аб спаленай вёсцы Верхаўляны. 

«Гісторыя вёскі Верхаўляны трагічная. Мірныя жыхары працавалі на зямлі, гадавалі дзяцей. Але вайна разбурыла ўсе планы. 20 мая 1942 года немцы акружылі вёску за сувязь з партызанамі, арыштавалі і павезлі ўсіх мужчын і маладых людзей у Саколку, а затым у Беласток, дзе іх пазней расстралялі. А 20 ліпеня 1942 года немцы зноў акружылі вёску, выгналі пакінутых жыхароў — жанчын і дзяцей — з дамоў і спалілі. У пасляваенныя гады ў адроджанай з попелу вёсцы быў усталяваны мемарыяльны камень у памяць аб тых страшных падзеях», — распавялі ў райвыканкаме.

У дзень трагедыі Хатыні ў Бераставіцкім раёне адкрыюць часовую музейную экспазіцыю, прысвечаную ахвярам генацыду беларускага народа ў гады ВАВ і пасляваенны перыяд. А ўжо з сённяшняга дня ва ўстановах адукацыі раёна праходзяць урокі памяці «Званы Хатыні».

«На працягу гэтага тыдня для вучняў 5-11-х класаў будуць праходзіць урокі памяці, на якіх будзе ўспамінацца трагедыя Хатыні. Для кожнага ўзросту — свой падыход да вывучэння і выкладання матэрыялу. Так, у рамках тэматычных заняткаў будуць праводзіцца завочныя экскурсіі ў спаленую беларускую вёску, хлопцы раскажуць падрыхтаваныя імі гісторыі, пройдуць хвіліны маўчання і лінейкі памяці. Па выніках мерапрыемстваў для дзяцей пройдуць тэматычныя віктарыны і квэсты», — удакладнілі ў райвыканкаме.

Дарэчы, 22 сакавіка ва ўсёй Гродзенскай вобласці пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні. Так, напрыклад, мітынгі-рэквіемы правядуць у вёсцы Шаулічы ў Ваўкавыскім раёне, вёсцы Пасека-Дварчаны ў Воранаўскім раёне, вёсцы Княжаводцы Мастоўскага раёна.

Звязда, 21 сакавіка 2022
 
Дата публикации:21.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:157
 
Ключевые слова:
Уроки памяти Хатынь Верхаўляны Великая Отечественная война Геноцид белорусского народа Год исторической памяти
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме