https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Канцэпт. Выбранае»: Больш за 80 работ сучасных мастакоў прадставяць на выставе ў Віцебску


Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.
15 сакавіка а 16 гадзіне ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (ВЦСМ) адбудзецца адкрыццё выставы «Канцэпт. Выбранае » і трыенале Беларускага саюза мастакоў, дзе сабраныя работы больш за 80 аўтараў з усёй Беларусі.

Увазе гледачоў будуць прадстаўлены работы самых розных сучасных мастацкіх практык. Сярод больш як 80 аўтараў ёсць яшчэ маладыя і ўжо вядомыя беларускія мастакі з Мінска і ўсіх абласцей Беларусі.

«Яны запоўняць прастору галерэі эксперыментамі з формай, пластыкай, колерам і святлом. Гэта прыклады выяўленчага і прыкладнога мастацтва, фатаграфіі, арт-дызайну, інсталяцыі і асамбляжоў — трохмерных кампазіцый з утылітарных і іншых прадметаў», — распавялі ў ВЦСМ.

Сучаснае Мастацтва не толькі адлюстроўвае існуючую рэальнасць, але і тоіць у сабе мноства схаваных сэнсаў-філасофскіх, сацыяльных, іранічных і часам ірацыянальных, якія трэба будзе разгадаць гледачу.

«Нярэдка ў працах сучасных аўтараў ідэя апярэджвае выкананне. І ўсё ж некаторыя творцы шукаюць залатую сярэдзіну для пераносу сваёй неардынарнай задумкі ў форму якая адчуваецца. Гледачы, якія ўжо прывыклі да гульняў розуму ў сучасным мастацтве, атрымаюць задавальненне і ад інтэлектуальных загадак, укладзеных аўтарамі ў творы, і ад іх асаблівага ўвасаблення. Выстава „Канцэпт. Выбранае“ і трыенале Беларускага саюза мастакоў адкрыюць перад гасцямі панараму творчага пошуку ў сучасным беларускім выяўленчым мастацтве», — адзначыла куратарка праекта Наталля Шаранговіч.

Звязда, 15 сакавіка 2022
 
Дата публикации:15.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:303
 
Ключевые слова:
Современное искусство Выставка Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме