https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы не забылі подзвіг супрацоўнікаў міліцыі ў першыя пасляваенныя гады


Аб гэтым заявіў 12-га сакавіка на мітынгу-рэквіеме на вакзале Брэст-Цэнтральны памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык.
«Мы ўсе памятаем і шануем подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці, іх мужнасць і стойкасць. Не забыліся мы і подзвіг супрацоўнікаў міліцыі, якія грудзьмі ўсталі на абарону нашага народа ад так званых лясных братоў. На працягу 10 гадоў пасля вызвалення беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў банды ўкраінскіх нацыяналістаў у прыгранічных раёнах Брэсцкай вобласці забівалі актывістаў і простых сялян разам з іх сем’ямі толькі за тое, што яны працавалі ў калгасах, на дзяржаўных прадпрыемствах. Гэта значыць, па словах гэтых нацыяналістаў, — супрацоўнічалі з камуністычным рэжымам», — сказаў Валерый Вакульчык.

Праз дзесяцігоддзі нашчадкі герояў Вялікай Айчыннай вайны зноў сталі на абарону беларускага народа. «Вы паспяхова спынілі спробы рэваншу, спынілі літаральна за крок ад трагедыі, паказалі ўсім, што цвёрда стаіце на варце правапарадку ў краіне, з’яўляючыся дастойнымі сынамі і ўнукамі герояў-вызваліцеляў. Вы заслужылі высокую ацэнку, дадзеную вам кіраўніком дзяржавы, і падтрымку нашага народа», — канстатаваў памочнік Прэзідэнта.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка адзначыў сімвалізм таго, што 105-годдзе беларускай міліцыі ў Год гістарычнай памяці адзначаецца на Брэсцкай зямлі. «Брэсцкая крэпасць – гістарычнае і самае дарагое для беларусаў месца. Тут зараджаліся мужнасць, адвага і ваш міліцэйскі дух. Мы стаім на рубяжах заходніх і паўднёвых граніц, і нашы міліцыянеры знаходзяцца побач. Мы бачым парадак і дысцыпліну, адказнасць, якую яны нясуць за краіну», — сказаў губернатар.

У Брэсце сёння праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 105-годдзю беларускай міліцыі «Свята захоўваем памяць аб вялікім подзвігу». У горад над Бугам з Мінска прыбыў тэматычны чыгуначны састаў з кіраўніцтвам МУС, тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, запрошанымі гасцямі. 

Звязда, 12 сакавіка 2022
 
Дата публикации:12.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Праздники Беларуси Брэст Великая Отечественная война Год исторической памяти Белорусская милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме