https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Ты — беларусачка чароўная мая»: Музей гісторыі беларускай літаратуры адзначыць 8 сакавіка канцэртам


Паэт-песеннік Канстанцін Цыбульскі прадставіць 8 сакавіка канцэртную праграму «Ты — беларусачка чароўная мая» да Дня жанчын. Выступ адбудзецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі ва ўстанове.
«З нагоды самага далікатнага вясновага свята мы запрашаем прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва пранікнуцца рамантыкай, выпрабаваць радасць абуджэння прыроды, адчуць сябе самай чароўнай і жаданай на свеце, — адзначылі ў музеі. — У гонар мілых жанчын прагучаць пранікнёныя музычна-паэтычныя творы, напоўненыя чарадзействам вясны і любові».

У канцэрце таксама прымуць удзел салісты беларускай эстрады Аляксандр Саванец і Дар’я Хмяльніцкая.

Перад праграмай гасцей чакае тэматычная экскурсія, прысвечаная таленавітым паэтам, юбілярам 2022 года: Веры Вярбе, Раісе Баравіковай і Дануце Бічэль-Загнетавай.

Мерапрыемства арганізавана разам з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.

Звязда, 6 сакавіка 2022
 
Дата публикации:06.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Международный женский день
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме