https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Галерэя работ Васіля Шаранговіча адкрыецца на малой радзіме мастака


Пастаянная галерэя твораў народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча адкрыецца 11 кастрычніка ў курортным пасёлку Нарач Мядзельскага раёна, паведамілі арганізатары.
Наведвальнікам прадставяць 130 работ майстра. Сярод іх ілюстрацыі да твораў класікаў беларускай і сусветнай літаратуры, станковыя работы, акварэлі і малюнкі.

Значнае месца ў творчасці Васіля Шаранговіча займаюць пейзажы - у асноўным гэта мядзельскія віды. Агульная плошча экспазіцыі складае 210 кв. м. Таксама ў мастацкай галерэі плануецца ўстанавіць мультымедыйную сістэму.

Абсталяванне дасць магчымасць праводзіць тут заняткі са школьнікамі, паказваць фільмы і чытаць лекцыі пра мастацтва, а ў будучым ператварыць гэта месца ў культурны цэнтр раёна.

Васіль Шаранговіч нарадзіўся ў вёсцы Качаны Мядзельскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З`яўляецца народным мастаком Беларусі, прафесарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаным дзеячам мастацтваў Польшчы, акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

Творы выдатнага майстра станковай і кніжнай графікі з асаблівым творчым почыркам, аднаго з самых вядомых і прызнаных беларускіх мастакоў знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, музеях Янкі Купалы і Якуба Коласа, Міністэрстве культуры Расіі, мемарыяльным комплексе "Хатынь", у зборніках Беларускага саюза мастакоў і Саюза мастакоў Расіі, у прыватных калекцыях Італіі, ЗША, Германіі.

Цяпер атрымаць асалоду ад творчасці земляка могуць і аматары мастацтва на яго малой радзіме. Праект створаны па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы Мінскага аблвыканкама і Мядзельскага райвыканкама.

9 кастрычніка 2018, Мінсr
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:364
 
Ключевые слова:
Нарач Васіль Шаранговіч Выставка Книжная графика Искусство Мядзельшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме