https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бацькі заплацяць больш за 4600 рублёў за «майстэрствы» падлеткаў у адным з пад’ездаў дома на Нямізе ў Мінску


Мясцовым жыхарам гэта не спадабалася і яны вырашылі звярнуцца ў праваахоўныя органы. Цяпер бацькам «мастакоў» давядзецца заплаціць больш за 4600 рублёў. Пра гэта расказалі ў сталічнай міліцыі.
У Мінску двое падлеткаў 14 і 16 гадоў фарбай з балончыкаў размалявалі пад’езд аднаго з дамоў на Нямізе. 

Удакладняецца, што падлеткі нанеслі на сцены цынічныя малюнкі і надпісы. Іх асобы ўдалося ўстанавіць хутка. Як растлумачыў адзін з затрыманых, балончыкі з фарбай былі набыты праз інтэрнет-магазін.

Свой учынак хлопцы патлумачылі тым, што хацелі нібыта зафарбаваць тыя надпісы, якія былі намаляваныя да іх.

Па дадзеным факце распачата крымінальная справа за хуліганства. Акрамя гэтага, сем’ям падлеткаў давядзецца кампенсаваць нанесеную шкоду — а гэта больш за 4600 рублёў.

«Шкода, прычыненая гарадской маёмасці (будынкам, збудаванням і іншым аб’ектам), падлягае спагнанню з вінаватай асобы ў сторазовым памеры», — нагадалі ў міліцыі.

Звязда, 9 студзеня 2025
 
Дата публикации:09.01.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:19
 
Ключевые слова:
Вандализм Мінск Хулиганство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме