https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Яркую выставу акварэлі і малюнка да Дня жанчын прадставяць у НББ


Выстава акварэлі і малюнка «палітра вясны» адкрыецца 3 сакавіка ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі ва ўстанове.
На выставе будуць прадстаўлены пейзажы, нацюрморты і сюжэтныя выявы. Большасць мастацкіх прац прадэманструюць упершыню. Жанравую і тэматычную разнастайнасць прадстаўленых работ, па словах арганізатараў, нікога не пакіне абыякавым.

«Наведвальнікі змогуць убачыць неверагодныя Пяшчоты першацветаў Сяргея Пісарэнкі, метафарычнае завяданне старых сланечнікаў Юліі Шамкуць, сімвалічныя абстракцыі Гродзенскага мастака і ландшафтнага дызайнера Ягора Коткіна, асабістыя кветкавыя перажыванні і ўспаміны Івана Сямілетава, надзвычайную глыбіню колеру палотнаў Інгі Карашкевіч, лёгкую празрыстасць вясновага цвіцення ў працах Юліі Мацура і застылую цішыню пяшчотнай раніцы Вольгі Кузняцовай», — адзначылі ва ўстанове культуры.

Як адзначылі арганізатары, рознакаляровая гама мастацкіх работ дае магчымасць адчуць абуджэнне прыроды, свежае паветра, сонечнае святло і напоўніцца энергіяй, пяшчотай пачуццяў, феерверкам эмоцый і морам надзей.

Вясновыя выставы да Дня жанчын у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзяць штогод. Праект-віншаванне «палітра вясны» закліканы нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды і парадаваць наведвальнікаў багаццем кветак.

Выстава будзе працаваць да 26 чэрвеня.

Звязда, 28 лютага 2022
 
Дата публикации:28.02.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:148
 
Ключевые слова:
Международный женский день Выставка Национальная библиотека Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме