https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2021 годзе ў Беларусі выдадзена 1228 назваў кніг і брашур на беларускай мове


Па звестках Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі ў 2021 годзе ў краіне пабачылі свет 9055 назваў кніг і брашур. З іх 1228 — на беларускай мове.
Калі гаварыць пра працэнтныя суадносіны, то ў моўнай палітры ў мінулым годзе (а выходзілі яшчэ кнігі на англійскай, нямецкай і іншых мовах; па адной кнізе — на італьянскай, румынскай, галандскай, карэйскай, украінскай, чэшскай і іншых мовах) кнігі на беларускай мове складаюць 13, 6 працэнта. Па тыражу — 16 працэнтаў. Дарэчы, ў параўнанні 2020-м годам агульны тыраж беларускіх кніг і брашур вырас на 12,9 працэнтаў, па назвах — на 17, 4 працэнтаў. 

Кнігі на беларускай мове найболей актыўна выпускалі наступныя выдавецтвы — «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», Выдавецкі дом «Звязда», Выдавецкі дом «Беларуская навука», Нацыянальны інстытут адукацыі, «Аверсэв», «Чатыры чвэрці». 

Сяргей Шычко
Звязда, 1 сакавіка 2022
 
Дата публикации:01.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:154
 
Ключевые слова:
Книгоиздание Беларуская мова Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме