https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Якуб Колас у творчасці мастакоў. Часовую экспазіцыю прадставяць 25 лютага ў Мінску


Часовая экспазіцыя «Якуб Колас у творчасці мастакоў» адкрыецца 25 лютага ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, паведамляе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены 22 карціны вядомых беларускіх мастакоў, якія дазволяць з розных ракурсаў зірнуць на асобу народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця часовай экспазіцыі выступяць вядомыя беларускія творцы, прагучаць вершы Якуба Коласа, музыка айчынных кампазітараў.

«Творчасць класіка айчыннай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа — невычэрпная крыніца тэм для жывапісцаў, скульптараў, майстроў кніжнай і станковай графікі, — адзначылі ў музеі. — Не магла не прывабіць іх і асоба Якуба Коласа — чалавека, які так шчыра клапаціўся аб лёсе краіны і роднай беларускай мовы».

Яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы было зроблена мастацкае афармленне першых твораў паэта: вокладкі такіх кніг, як «Песні-нараканні», «Родныя з’явы» і інш. Асоба песняра натхняла майстроў пэндзля і на класічныя партрэты, якія стваралі Валянцін Волкаў, Леанід Шчамялёў, Мікалай Апіёк, Іван Раманоўскі, Зянон Паўлоўскі, Святаслаў Федарэнка, Георгій Паплаўскі.

Экспазіцыя падрыхтавана сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

Звязда, 24 лютага 2022
 
Дата публикации:24.02.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:152
 
Ключевые слова:
Якуб Колас Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме