https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БРСМ запусціў анлайн-галасаванне за лепшую распрацоўку «100 ідэй для Беларусі»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прапануе інтэрнэт-аўдыторыі аддаць свой голас за найбольш цікавую аўтарскую распрацоўку фіналістаў 11 сезона рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі».
Галасаванне ў дзесяці намінацыях праходзіць у афіцыйных пабліках праекта «100 ідэй для Беларусі» ў сацыяльных сетках «УКантакце» і Instagram. Арганізатары пастараліся падрабязна расказаць і ілюстраваць кожны праект. Аддаць свой голас за ўпадабаны праект можа любы падпісчык. Магчыма, менавіта яго голас стане вырашальным пры вызначэнні пераможцы дадатковай намінацыі «Анлайн».

Спецыяльна да фіналу праекта БРСМ запусціў у Telegram брэндаваны стыкерпак #100 ідэй для Беларусі. 
Фінал 11 сезона рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 22 лютага ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Арганізатарамі праекта выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Кітайска-беларускага СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку», ААТ «ААБ Беларусбанк», Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

Сяргей Расолька
Звязда, 21 лютага 2022
 
Дата публикации:21.02.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
БРСМ 100 идей для Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме