https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ролю жанчын у грамадстве і навуцы абмяркуюць у Нацыянальнай акадэміі навук


11 лютага ў НАН Беларусі адбудзецца круглы стол «Сучасная жанчына: адукацыя, прафесія, кар`ера», прымеркаваны да Міжнароднага дня жанчын і дзяўчат у навуцы.
У рабоце круглага стала прымуць удзел навукоўцы краіны, прадстаўнікі арганізацый НАН Беларусі, розных міністэрстваў і ведамстваў. Арганізатары мерапрыемства — Беларускі саюз жанчын і НАН Беларусі.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў круглага стала будуць праблемы гендарнага дысбалансу ў розных галінах занятасці, асаблівасці выбару будучай прафесіі дзяўчатамі, выбару жанчынамі навукі ў якасці прафесійнай дзейнасці. Жанчыны складаюць толькі 26,7 працэнта выпускнікоў беларускіх навучальных устаноў па спецыяльнасцях, звязаных з навукай, тэхналогіямі, інжынерыяй і матэматыкай, што сведчыць аб неабходнасці іх далейшага прасоўвання ў гэтых галінах.

11 лютага адзначаецца Міжнародны дзень жанчын і дзяўчат у навуцы. Ён быў заснаваны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН у снежні 2015 года. Яго мэта — абяднаць намаганні дзяржаў — членаў ААН для прасоўвання паўнацэннага і раўнапраўнага ўдзелу жанчын і дзяўчат у працэсах адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, занятасці і прыняцця рашэнняў у навуковай галіне, ліквідаваць усе праявы дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, заахвочваць развіццё жанчынамі навуковай кар`еры і прызнаваць дасягненні жанчын у навуцы.

За апошнія 15 гадоў сусветная супольнасць дасягнула значных поспехаў ва ўключэнні жанчын і дзяўчат у навуку. Згодна са стратэгіяй Еўракамісіі па гендарнай роўнасці, адной з мэтаў зяўляецца дасягненне прадстаўніцтва жанчын ў навуцы на ўзроўні мінімум 40 працэнтаў.

Надзея Нікалаева
Звязда, 10 лютага 2022
 
Дата публикации:10.02.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Круглый стол Гендерное равенство Белорусский союз женщин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме