https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская лёгкаатлетка Ірына Жук выйграла турнір у Францыі


Беларуская лёгкаатлетка Ірына Жук стала пераможцай турніру Perche Elite Tour у французскім Няверы.
Спаборніцтвы ў сектары для скачкоў з шастом спартсменка з Гродна пачала з вышыні 4 м 43 см, затым узяла 4 м 52 см, а перамогу ёй прынесла ўдалая спроба на вышыні 4 м 60 см. Пасля гэтага Ірына Жук паспрабавала пераадолець планку на вышыні 4 м 70. гл, але гэта ёй не ўдалося.

Другое месца заняла кубінская спартсменка Ярыслей Сільва (4 м 52 см), трэцяй стала кітаянка Ксю Хуэйцінь (4 м 43 см).

Наступны старт гэтай серыі турніраў Ірына Жук правядзе 5 лютага ў французскім Туркуэне.

Звязда, 30 студзеня 2022
 
Дата публикации:30.01.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:122
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Прыжки Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме