https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Царскія брамы, анёлы, медальёны. Новы праект Нацыянальнага гістарычнага музея аб рэстаўрацыі


Аб гэтым паведамляецца на сайце музейнай установы.
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 21 снежня адбылася цырымонія адкрыцця музейнага праекта, прысвечанага рэстаўрацыі ўнікальных помнікаў сакральнага мастацтва Беларусі XVIII-XIX ст.ст. са збору музея.

Праект рэалізуецца ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 год.

Дадзены праект — вынік працаёмкай і карпатлівай працы мастака-рэстаўратара, супрацоўніка рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Юліі Дранец. У рамках музейнага праекта па рэстаўрацыі ўнікальных помнікаў сакральнага мастацтва Беларусі XVIII-XIX ст.ст. быў адрэстаўраваны шэраг музейных прадметаў са збору Нацыянальнага гістарычнага музея, у тым ліку двухстворкавыя царскія вароты (XIX ст.), паліхромная скульптура анёлаў (XVIII ст.), паліхромны скульптурны малюнак фігуры Хрыста (XIX ст.). Дадзеныя прадметы ўяўляюць чатыры этнаграфічных рэгіёна краіны: Заходняе Палессе, Паазер’е, Панямонне, Цэнтральную Беларусь. Яны даюць магчымасць пазнаёміцца з культавай разьбяной скульптурай — значнай з’явай у беларускім мастацтве XVIII-XIX ст.ст.

Драўляная скульптура з’яўляецца адным з самых старажытных, традыцыйных і распаўсюджаных у мінулым відаў народнага мастацтва Беларусі. Як значная з’ява ў беларускім мастацтве культавая разьбяная скульптура фарміруецца ў першай палове XVII ст., павольна адраджаецца пасля войнаў сярэдзіны XVII стагоддзя і дасягае масавасці ў першай палове XVIII ст. і з пераходам ад барока да класіцызму паступова згасае ў канцы XIX стагоддзя. Выконвалася скульптура для высокіх ярусных алтароў як ілюстрацыя персанажаў біблейскай і евангельскай гісторый.

Праект распавядае аб той працы, якая звычайна схаваная ад вачэй наведвальнікаў, — аб рэстаўрацыі. Асноўная, самая складаная задача рэстаўратара — пры ўсіх неабходных мерапрыемствах і ўкараненнях у помнік захаваць яго аўтэнтычнасць.

Усе адрэстаўраваныя прадметы, прадстаўленыя ў рамках праекта, з’яўляюцца неад’емнай часткай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Збор Нацыянальнага гістарычнага музея — найбуйнейшы па колькасці артэфактаў, ён налічвае амаль 500 тысяч адзінак музейных прадметаў.

Звязда, 21 студзеня 2022
 
Дата публикации:21.01.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:92
 
Ключевые слова:
Национальный исторический музей Реставрация Деревянная скульптура
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме